Другі дзень хакейных баталій на "Чыжоўка-Арэне"

5 января 2017

Яркае свята  вялікага хакея працягваецца ў Мінску.  Тысячы прыхільнікаў гульні   ў гэтыя дні збірае  Калядны турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі.   Балельшчыкаў па традыцыі  чакаюць не толькі  хакейныя баталіі, але  і непаўторная атмасфера.  Гэта вялікае свята  для людзей.  Удзельнікі і госці турніру адзначаюць   высокі ўзровень правядзення спаборніцтваў.  Сёння - другі дзень турніру на "Чыжоўка-Арэне".   Завяршае гульнявы дзень  паядынак з удзелам каманды Кіраўніка дзяржавы.  Сёння ў саперніках - дэбютанты турніру -  зборная Балкан. У склад дружыны  ўваходзяць гульцы адразу васьмі краін.   Каманда Прэзідэнта атрымала верх у матчы 14:7.  Праўда,   паўднёўцы   наўрад ці расхваляваліся  такому выніку, бо ў Беларусь  яны прыехалі па вопыт. Вынікі другога гульнявога дня Каляднага турніру ў Мінску  ў Паўла Капуцкага.

Балканцы робяць фота з амерыканскім нападаючым "Дынама" Ааронам Палушаем і працягваюць вывучаць "Мінск-Арэну". Дзень для іх пачаўся з экскурсіі па галоўным спартыўным аб'екце краіны. Госці з Балкан пакуль толькі ў пачатку свайго хакейнага шляху. Ім цікавая сістэма развіцця віду спорту, выбудаваная ў Беларусі.

У 2014-м Беларусь прымала чэмпіянат свету, а ў 2021-м або 2022-м хоча яшчэ раз правесці планетарны форум. Якое дачыненне да Каляднага турніру мае чэмпіянат свету? Усё проста. У складзе каманды Балкан прадстаўнікі адразу васьмі краін, і ўсе яны маюць права голасу ў Міжнароднай федэрацыі. Гэта спартыўная дыпламатыя.

У канцы некалькі гульцоў балканскай каманды пагутарылі з Крэйгам Вудкрафтам. Госці атрымалі некалькі парад, але трэнер "Дынама" адказаў не на ўсе пытанні. 

Звычайна настае момант, калі вучань становіцца мацнейшы за настаўніка. Але пакуль гэта не пра Балканы. Па-першае, каманда не згуляная. Па-другое, узровень майстэрства ў гаспадароў значна  вышэйшы. Але сёння балканцы ў любым выпадку сталі мацнейшымі. Згуляць на запоўненай арэне, дзе нядаўна праходзіў чэмпіянат свету, выдатны вопыт.

У іншых матчах сёння Славакія абгуляла Германію 6:1, Швейцарыя саступіла Аб'яднаным Арабскім Эміратам. А Расія вяла 3:0, але не здолела абгуляць Фінляндыю - 4:4. Напярэдадні ўсходніх суседзяў перамаглі славакі - 12:0.

Заўтра, у заключны дзень групавога этапа, Арабскія Эміраты згуляюць з Балканамі, Расія - з Германіяй, Фінляндыя пазмагаецца са Славакіяй, а Беларусь праэкзаменуе Швейцарыю.