Яшчэ адзін беларус можа дэбютаваць у НХЛ гэтай ноччу. Аляксей Протас у выязным ростары "Вашынгтон Кэпіталз" на паядынак рэгулярнага чэмпіянату супраць "Тампы". А вось трэнер, які выхаваў Аляксея, цяпер галоўны трэнер "Віцебска" Раман Юпатаў, адзначае, што таму яшчэ трэба падужэць у мінорных лігах.
Усе падрабязнасці і эксклюзіўнае інтэрв'ю заўтра ў праекце Агенцтва тэленавін "Спорт-кадр" на "Беларусь 5".