Другая нічыя запар

23 мая 2013

Другая нічыя запар у чэмпіянаце Беларусі па футболе пакідае за мінскім Дынама 3-і радок турнірнай табліцы. У выпадку вікторыі над Белшынай бела-блакітныя маглі абысці другі клуб - БАТЭ - мінімум да пятніцы. Але сустрэча Белшына - Дынама завяршылася мірам - 1:1.
А салігорскі Шахцёр як мінімум да заўтра павялічыў адрыў ад другой каманды - БАТЭ - да 6 ачкоў. Мінск саступае  Шахцёру, а барысаўчане заўтра згуляюць з Гомелем. Прамая трансляцыя - на тэлеканале Беларусь 2.