Сустрэчу 1/2 фіналу з удзелам Арыны Сабаленкі і Даяны Ястрэмскай у 15:00 пакажа "Беларусь 5"

24 мая 2019

За крок ад фіналу статуснага турніру WTA ў французскім Страсбургу.   Сёння ў 15 гадзін "Беларусь 5"   пакажа сустрэчу 1/2 фіналу з удзелам Арыны Сабаленкі супраць украінскай тэнісісткі (42-й на планеце)   Даяны Ястрэмскай. Напярэдадні ж першая ракетка Беларусі ў чвэрцьфінале была мацнейшай за  алімпійскую чэмпіёнку Рыа-дэ-Жанэйра  Моніку Пуіг. Перамогі Арына дамаглася ў трох сэтах: 6:1, 3:6, 6:2. Ужо вядомая і саперніца беларускі ў першым крузе "Ралан Гарос" - ёй стане славачка Дамініка Цыбулкава.