Усяго тры сотых секунды не хапіла Дар'і да сярэбранага выніку

5 января 2014
У хакей, вядома, гуляюць сапраўдныя мужчыны, але наўрад ці хтосьці з цяперашніх гульцоў па спартыўных дасягненнях можа параўнацца з гэтай на першы погляд такой далікатнай гераіняй тыдня. Дар'я Домрачава на этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе аформіла бліскучы пераможны дубль. Спачатку, у пятніцу, яна стала лепшай у спрынтарскай гонцы, а напярэдадні яшчэ і ў гонцы праследавання. А сёння ў мас-старце спачатку прымусіла ўздрыгнуць не вельмі ўпэўненым стартам, але потым даказала - яна сапраўды сусветная зорка. Крыху не пашанцавала са стральбой, але воля жалезная. Усяго тры сотых секунды не хапіла Дар'і да сярэбранага выніку. На п'едэстале Домрачава на трэцяй прыступцы. Нашы віншаванні!