Усе матчы перарваныя з-за дажджу на першым у сезоне турніру серыі Вялікага шлема Australian Open

17 января 2019

Паўзу атрымаў і беларус Ілья Івашка, іспанцу Пабла Карэнья-Бусце два сэты ён ужо аддаў - 2:6, 3:6. У трэцяй партыі Івашка змог навязаць барацьбу, і справа дайшла да тай-брэйка, які з-за непагадзі так і не пачаўся. Мы сочым за развіццём падзей на кортах Мельбурна.

Вынік сустрэчы - далей у нашых выпусках.