Нацыянальны гістарычны музей і "Нясвіж" - у топ-5 музеяў СНД

3 апреля 2020
Нацыянальны гістарычны ў Мінску і Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" увайшлі ў топ-5 музеяў СНД. Рэйтынг лепшых зал гісторыі і культуры краін Садружнасці для наведванняў і віртуальных экскурсій склаў партал "Турстат". У першай пяцёрцы таксама Дзяржаўны гістарычны музей у Маскве і музеі Казахстана ў Нур-Султане і Алматы.