Усе, хто праходзіць па справе аб маніпуляцыях вынікамі матчаў, панясуць пакаранне ад АБФФ

13 марта 2017

Усе, хто праходзіць па справе аб маніпуляцыях вынікамі матчаў, панясуць пакаранне ад Беларускай федэрацыі футбола. Нават тыя, каго не пакарае суд. Такую заяву зрабіў першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар’ян.

Адзначым, у спісе значацца 24 чалавекі, якія маюць дачыненне да беларускага футбола.