Упершыню ў спаборніцтвах "Скураны мяч" бяруць удзел юныя футбалісткі

10 сентября 2018

Эстафету спартыўных падзей у Мінску сёння падхапілі юныя футбалісты: сталічны стадыён на вуліцы Маякоўскага прымае фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Галоўная асаблівасць сёлетніх спаборніцтваў - упершыню ў турніры ўдзельнічаюць юныя футбалісткі. 1 440 дзяўчынак і больш за 41 тысячу хлопчыкаў у гэтым сезоне прынялі ўдзел у адборачных этапах. Геаграфія ўдзельнікаў фіналу традыцыйна шырокая: у Мінску прадстаўлены каманды ад Брэста да Горак і ад Гродна да Лельчыц. Усяго 32 каманды.

"Скураны мяч" праводзіцца ўжо больш чым паўстагоддзя, у свой час гэтыя спаборніцтвы адкрылі дарогу ў вялікі футбол такім майстрам, як Леў Яшын, Віктар Панядзельнік. У Беларусі турнір быў адроджаны ў 1997 годзе.