Валанцёры II Еўрапейскіх гульняў выпрабуюць сябе падчас чэмпіянату свету па футболе ў Расіі

26 марта 2018

Беларускія валанцёры, якія будуць працаваць на II Еўрапейскіх гульнях, выпрабуюць сябе падчас чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. Каля паўсотні валанцёраў будуць дапамагаць на мундыяле ў розных напрамках: работа са СМІ, харчаванне і размяшчэнне гасцей і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Двое ўжо паспрабавалі свае сілы на таварыскім матчы паміж зборнымі Расіі і Бразіліі.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску ў канцы чэрвеня 2019 года.