Уладзімір Цыплакоў: Падвяла рэалізацыя галявых момантаў

27 декабря 2017

Падвяла рэалізацыя галявых момантаў. Так галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра" Уладзімір Цыплакоў рэзюмаваў вынік сустрэчы чэмпіянату Беларусі супраць жлобінскага "Металурга". "Гарнякі" саступілі 2:4, нанеслі 30 кідкоў у створ, сапернік - 25.

Лідар рэгуляркі - "Юнацтва" - у серыі булітаў абгульвае 6:5 "Нёман", "Шахцёр" ідзе другім з адставаннем два балы.