МЗС Беларусі: Віншуем усіх амерыканцаў з прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбыліся

9 ноября 2016

У МЗС Беларусі пракаменціравалі перамогу Дональда Трампа. Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі, начальніка аддзела прэс-службы нашага МЗС, Мінск гатовы працягваць сумесную з Вашынгтонам працу па нармалізацыі адносін дзвюх краін. 

Як заявіла Марыя Ваньшына, цытата: "Мы з павагай ставімся да волевыяўлення грамадзян Злучаных Штатаў і віншуем усіх амерыканцаў з прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбыліся".