Вікторыя Азаранка выйдзе сёння на корт супраць немкі Дзіны Пфіцэнмаер

27 августа 2013

У стартавым матчы фінальнага турніру Вялікага шлема US Open Вікторыя Азарнка выйдзе сёння на корт супраць немкі Дзіны Пфіцэнмаер. Летась на Ралан Гарос Вікторыя ўпэўнена перайграла саперніцу ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:1. Напярэдадні стала вядома, што Вікторыя датэрмінова забяспечыла сабе пуцёўку на выніковы турнір года. Ён пройдзе ў кастрычніку ў Стамбуле. У гэтым сезоне Вікторыя атрымала 36 перамог пры 4 паражэннях. Выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, турніры ў Досе і Цынцынаці.