Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг турніру ВТА ў Таронта

13 августа 2015

Сёння ўначы наша тэнісістка сустракалася з чацвёртай ракеткай свету - чэшкай Петрай Квітавай. Перамога за Вікторыяй - 6:2, 6:3. У трэцім раундзе беларуска згуляе з 17-ай ракеткай свету Сарай Эрані. Да гэтага тэнісісткі сустракаліся 8 разоў. 7 з іх перамогу святкавала Азаранка. Паядынак адбудзецца сёння. 

Нагадаем, прызавы фонд турніру - больш як 2,5 мільёна долараў