Вікторыя Азаранка выходзіць у другі круг тэніснага турніру ў амерыканскім Сан-Хасэ

31 июля 2018

У стартавым раўндзе беларуска атрымала перамогу над украінкай Кацярынай Бандарэнкай. Матч завяршыўся літаральна 10 хвілін таму. Пасля паспяховага для нашай спартсменкі першага сэта - 6:3 – адбыліся два найскладанейшыя. Спачатку на тай-брэйку мацнейшай была Бандарэнка, 7:6, пасля - Вікторыя, 7:5. Матч працягваўся амаль тры гадзіны. У адной восьмай фіналу беларуска згуляе з іспанкай Гарбін Мугурусай.