Вікторыя Азаранка выйграла ў Даніэль Роўз Колінз 1:6, 2:6

27 февраля 2019

Вікторыя Азаранка без цяжкасці разабралася з 25-й ракеткай свету Даніэль Роўз Колінз на старце адзіночнага разраду тэніснага турніру ў Акапулька. Матч працягваўся ўсяго гадзіну і 14 хвілін і завяршыўся капітуляцыяй амерыканкі - 1:6, 2:6. Наступная суперніца Азаранкі - немка Таццяна Марыя. Нагадаем, на мексіканскіх кортах Вікторыя выступае і ў парным разрадзе.