Вікторыя Азаранка згуляе з Сімонай Халеп

8 сентября 2015

Пуцёўку ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка аспрэчыць з другой ракеткай свету Сімонай Халеп. У цяжкім матчы 23-гадовая румынка перайграла немку Сабін Лісіцкі 6:7, 7:5, 6:2 і ўпершыню дабралася да чвэрцьфіналу US Open. Заўтра Халеп пазмагаецца з Азаранкай. Беларуска ў двух сэтах была мацнейшай за амерыканку Варвару Лепчанку - 6:3, 6:4.