Вікторыя Азаранка знялася з турніру

21 августа 2015

Вікторыя Азаранка не змагла прадоўжыць барацьбу на турніры серыі ВТА ў амерыканскім Цынцынаці. Падчас матчу 3 круга супраць расіянкі Анастасіі Паўлючэнкавай беларуска ўпэўнена выйграла першы сет 6:1. А ў другой партыі Азаранка ўступала 0:3 з-за траўмы бядра і ў выніку знялася з турніру.