Вікторыя Азаранка здымаецца з-за траўмы на турніры WTA

29 сентября 2015

Вікторыя Азаранка здымаецца з-за траўмы на турніры WTA ў кітайскім Ухане, дарэчы, родным горадзе легендарнай тэнісісткі Лі На. Вікторыя не змагла прадоўжыць барацьбу ў першым крузе, калі супрацьстаяла на корце брытанцы Джаане Конта. Пры ліку 4-6, 0-1 беларуска завяршыла сваё выступленне на турніры.