Вікторыя Азаранка сёння згуляе з 7-й ракеткай свету Гарбінье Мугурусай

1 августа 2018

Вікторыя Азаранка працягвае выступленне на тэнісным турніры ў Сан-Хасэ. Сёння ў 1/8 наша спартсменка згуляе з іспанкай Гарбінье Мугурусай - 7-й ракеткай свету. Матч пакажа "Беларусь 5" у вячэрнім эфіры. Дзяўчыны ўжо сустракаліся ў 2016 годзе на турніры ў Маямі таксама на хардзе. Тое супрацьстаянне засталося за Азаранкай.

З перамогі на прэстыжным тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" пачала і Вера Лапко. Беларуска была мацнейшая за прадстаўніцу Кітая Чжан Шуай. Наступнай саперніцай Веры стане 42-я ракетка свету Даніэль Роўз Колінз.