Вікторыя Азаранка з лёгкай перамогі стартавала на тэнісным турніры Вялікага шлема

29 июня 2015

Усяго за гадзіну беларуская тэнісістка расправілася з эстонкай Анет Кантавейт, 6-2, 6-1. Адзначым, апошнія два гады Вікторыя амаль не гуляла на травяным пакрыцці, таму гэтая перамога важная для беларускі. Наступнай саперніцай экс-першай ракеткі свету стане бельгійка Кірстэн Фліпкенс. Дзяўчаты сустракаліся тройчы, усе тры разы перамогу атрымлівала наша Вікторыя. Два гады запар на Уімблдоне Азаранка спатыкалася менавіта ў другім крузе. Гэта значыць, у выпадку перамогі над Фліпкенс Вікторыя папоўніць свой рэйтынг і пры ўмове паспяховага прасоўвання па сетцы зможа падняцца ў сусветным табелі. Сёння Азаранка займае 24 пазіцыю. У адну палову сеткі з беларускай, праўда, трапіла і Серэна Уільямс, з якой беларуска можа сустрэцца ў чвэрцьфінале.