Вікторыя Азаранка прабілася ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Токіа

20 сентября 2018

У другім крузе беларуска перамагла Эшлі Барці - 6:4, 6:2. Адзначым, аўстралійка займае высокую - 17-ую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, і менавіта яе называлі фаварыткай супрацьстаяння. Азаранка на 63-ім радку. За выхад у паўфінал Вікторыя паспрачаецца з пераможніцай пары Каміла Джорджы (Італія) - Каралін Вазняцкі (Данія).

У гэтыя хвіліны ў Гуанчжоу за выхад у паўфінал змагаецца наша Вера Лапко. Беларуска гуляе з Андрэа Петкавіч. Апаненткі ўжо перасякаліся на корце ў сакавіку ў Маямі, тады ў двух сэтах перамогу святкавала немка. Пакуль завяршыўся першы сэт, і тут немка была мацнейшай - 6:2. Зараз ідзе другая партыя, у якой Лапко трэба перамагаць. Гэтыя кадры мы атрымліваем у прамым эфіры. Прамую трансляцыю матча вядзе тэлеканал "Беларусь 5".