Вікторыя Азаранка - пераможніца тэніснага турніру ў Рыме ў парным разрадзе

20 мая 2019

Беларуска ў тандэме з аўстралійкай Эшлі Барці выйграла фінал у нямецка-галандскага дуэта Ганна-Лена Грэнефельд - Дэмі Схюрс (4:6, 6:0, 10:3). Для Азаранкі гэты тытул WTA ў парным разрадзе восьмы ў кар'еры.