Вікторыя Азаранка застаецца ў гульні на кортах турніру ў амерыканскім Маямі

24 марта 2016

Толькі адна беларуская тэнісістка застаецца ў гульні на кортах турніру ў амерыканскім Маямі. Гэта Вікторыя Азаранка, якая пачне барацьбу з другога круга. Аляксандра Сасновіч напярэдадні следам за Вольгай Гаварцовай пакінула спаборніцтвы, саступіўшы Карыне Вітхафт з Германіі 2:6, 6:4, 1:6.