Вікторыя Азаранка афіцыйна аб’явіла, што не выступіць на US Open

22 августа 2017

Вікторыя Азаранка афіцыйна аб’явіла, што не выступіць у гэтым сезоне на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе. Прычына - сямейныя акалічнасці. Нагадаем, алімпійская чэмпіёнка, якая гэтым летам вярнулася з дэкрэтнага водпуску, рассталася з бацькам свайго сына і зараз у Каліфорніі праз суд вырашае пытанне аб апецы над Леа.

Тым часам па выніках жараб'ёўкі US Open, што завяршылася за акіянам, у першым раўндзе кваліфікацыі Арына Сабаленка пазмагаецца з італьянкай Камілай Разатэла, саперніца Веры Лапко - чылійка Даніэла Сегель. Апаненты беларускіх мужчын - аргенцінцы: Ігнацік паспрабуе прайсці Максіма Гансалеса, а Івашка - Факунда Багніса, сапернік Ягора Герасімава - Федэрыко Корыя. Папярэдні раўнд стартуе ўжо сёння.