Вікторыя Азаранка - Марыя Шарапава

15 марта 2015

Менавіта такое супрацьстаянне адбудзецца ў 3 крузе турніру ў Індыян-Уэлсе. Сёння беларуска, якая займае ў рэйтынгу WTA 38 месца, абгуляла бельгійскую тэнісістку Кірстэн Фліпкенс. 6:2. 6:4. Марыя Шарапава таксама была мацнейшай за прадстаўніцу Бельгіі. У дзвюх сетах, 6:1, 7:5 яна перамагла Яніну Вікмаер.