Віктар Крыўко стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў

17 марта 2016

Віктар Крыўко тым часам сёння стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў. Беларус выйграў індывідуальную гонку. Турнір праходзіць у славенскай Паклюке. Крыўко, дапусціўшы адзін промах на трэцім агнявым рубяжы, на 75 секунд апярэдзіў украінца Антона Дудчанку і на 1 хвіліну 40 секунд - прадстаўніка Казахстана Рамана Яроміна.