А. Сабаленка прабілася ў фінал на другім буйным тэнісным турніры серыі WТА

7 мая 2021

У канцы красавіка беларуска паспяхова выступіла ў Штутгарце і па-ранейшаму дэманструе выдатную форму зараз ужо ў Мадрыдзе. Крыху больш за гадзіну спатрэбілася нашай Арыне, каб выбіць з барацьбы расіянку Анастасію Паўлючэнкаву - 6:2, 6:3. І зноў у фінале беларуска сустрэнецца з першай ракеткай свету Эшлі Барці, у Штутгарце тытул узяла аўстралійка, Сабаленка паспрабуе ўзяць рэванш у суботу. Вырашальная бітва пачнецца ў 19:30. Белтэлерадыёкампанія транслюе турнір у Мадрыдзе.