Вера Лапко ў дуэце з Барбарай Крэйчыкавай выйшла ў 1/4 фіналу парнага разраду на турніры серыі "Чэленджэр"

27 февраля 2018

Вера Лапко ў дуэце з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай выйшла ў 1/4 фіналу парнага разраду на турніры серыі "Чэленджэр" з прызавым фондам 140 000 долараў, які праходзіць у амерыканскім Індыян-Уэлсе. У матчы першага круга беларуска-чэшскі тандэм перамог украінска-амерыканскую пару Бандарэнка/Лепчанка 6:0, 6:0. У жаночым адзіночным разрадзе на гэтым жа турніры Лапко не здолела пераадолець бар'ер кваліфікацыі. У другім раўндзе беларуска пацярпела паражэнне ад японскай тэнісісткі Місакі Доі 6:7, 3:6.