Васіль Кірыенка і Канстанцін Сіўцоў сталі бронзавымі прызёрамі элітнай каманднай гонкі на 57 км

23 сентября 2013

У першы дзень чэмпіянату свету па шашэйных велагонках у італьянскай Таскане беларусы Васіль Кірыенка і Канстанцін Сіўцоў у складзе каманды Скай сталі бронзавымі прызёрамі элітнай каманднай гонкі на 57 км. Першае месца ў бельгійскай велакаманды Амега Фарма. Серабро ў аўстралійцаў. За брытанскую Скай, акрамя Кірыенкі і Сіўцова, выступалі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, а таксама нарвежац і аўстраліец. Чэмпіянат свету па велагонках на шашы будзе доўжыцца ўвесь бягучы тыдзень.