Васіль Кірыенка фінішаваў 33-м на трэцім этапе велашматдзёнкі Крытэрыум Дафіне

12 июня 2019

Васіль Кірыенка фінішаваў 33-м на трэцім этапе велашматдзёнкі Крытэрыум Дафіне, якая праходзіць па дарогах Францыі. Перамогу святкаваў бельгіец Сэм Бенет. Сёння велагоншчыкам трэба будзе пераадолець 26 кіламетраў 100 метраў у гонцы з паасобным стартам. Нагадаем, Кірыенка трапіў у заяўку зборнай Беларусі на II Еўрапейскія гульні.