Ванеса Каладзінская заваявала золата на чэмпіянаце свету па барацьбе

25 августа 2017

Золата на чэмпіянаце свету па барацьбе. Ванеса Каладзінская ў вагавай катэгорыі да 53-х кілаграмаў у фінале справілася з Маю Мукаіда з Японіі і паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала. На бронзавую ўзнагароду прэтэндавала Віялета Чырык. Але ў сутычцы за медаль яна не справілася з турчанкай Эвін Дземірхан. Нагадаем, яшчэ дзве ўзнагароды на рахунку жаночай зборнай - серабро ў Васілісы Марзалюк і бронза ў Ірыны Курачкінай, яшчэ адзін медаль камандзе прынёс барацьбіт грэка-рымскага стылю Рудзік Куліеў.