У Віцебску адкрыўся цэнтр па скачках на батуце

28 марта 2019

Новы аб'ект спраектаваны спецыяльна пад гэты від спорту і абсталяваны ўсім неабходным для падрыхтоўкі. Сярод пераваг - вышыня столяў 14 метраў. Гэта дазволіць адпрацоўваць самыя складаныя акрабатычныя элементы. Спецыялізаваная, трэнажорная і харэаграфічная залы, аднаўленчы цэнтр, нумары для пражывання - комплекс пабудавалі за год. Сучасная пляцоўка лёгка трансфармуецца - тут змогуць трэніравацца як группы навічкоў, так і нацыянальная каманда.

У дзень адкрыцця ў новым цэнтры стартаваў Адкрыты рэспубліканскі турнір памяці заслужанага трэнера Беларусі Валерыя Вагеля. За перамогу змагаюцца спартсмены з Беларусі, Азербайджана і Італіі.