У студыі памочнік Прэзідэнта па спорце Максім Рыжанкоў

22 ноября 2015

Гучная навіна гэтага тыдня прыйшла літаральна ўчора ўвечар з Прагі. Там адбылося пасяджэнне 44-й Генеральнай асамблеі еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Там было прынята рашэнне, што праз год наступную Генеральную асамблею прыме Беларусь.

Гэтае мерапрыемства з'яўляецца адной з галоўных падзей спартыўнага календара нашага кантынента. Тут выбіраюцца сталіцы найбуйнейшых стартаў, у тым ліку Еўрапейскіх гульняў. Тут раскрываюцца апошнія нюансы падрыхтоўкі галоўных гульняў чатырохгоддзя. Нарэшце, гэта ўнікальная магчымасць у адным месцы сабраць эліту ўсяго алімпійскага руху - прадстаўнікоў не толькі 50 нацыянальных камітэтаў краін Еўропы, у Генасамблеі прымаюць удзел кіраўнік МАК і ЕАК Томас Бах і Патрык Хікі. Адзначым, што гэтым разам на права прымаць у сябе Генасамблею змагаліся тры краіны: Беларусь, Арменія і Мальта. Перад вырашальным днём галасавання ў барацьбе за гэтую ганаровую місію засталіся два горады - Мінск і Ерэван. І вось давайце паглядзім, як развіваліся падзеі далей.

Усе дэталі маючага адбыцца форуму і не толькі гэта мы даведаемся з першых вуснаў зараз. Да нас у студыі проста з аэрапорта далучаецца памочнік Прэзідэнта па спорце Максім Рыжанкоў.