У сталіцы карыстаецца папулярнасцю тайскі бокс

21 января 2016

Хутка авалодаць навыкамі самаабороны і з дзяцінства сфарміраваць чэмпіёнскі характар. У сталіцы карыстаецца папулярнасцю тайскі бокс або так званы муай-тай - старажытнае ўсходняе адзінаборства. Яно з’явілася больш за 2 тысячы гадоў таму. У адрозненне ад звычайнага бокса, дзе бой вядзецца толькі рукамі, правілы муай-тай дазваляюць выкарыстоўваць локці, калені, а таксама розныя захопы. Пачынаць заняткі можна з 5 гадоў. Трэніровачны працэс у пачаткоўцаў накіраваны на развіццё каардынацыі і гнуткасці.

Іван Талкачоў, чэмпіён свету па тайскім боксе, заснавальнік спартыўнага клуба: "Нашыя мэты не гадаваць чэмпіёнаў, а каб была здаровая нацыя, здаровая Беларусь, здаровыя дзеткі. Таму ў нас самая галоўная мэта - каб яны развіваліся, былі моцныя, здаровыя. А ўжо хто захоча стаць чэмпіёнам, пойдзе далей, хто захоча проста вучыцца, той будзе вучыцца".

Беларускія баксёры рэгулярна ўваходзяць у лік лепшых на планеце. Дарэчы, папулярны гэты від спорту і сярод жанчын.