У Стайках праходзіць спартакіяда работнікаў Камітэта дзяржкантролю

26 августа 2017

Сёння ў спарткомплексе Стайкі праходзіць спартакіяда работнікаў Камітэта дзяржкантролю. Удзел у спаборніцтвах прымаюць каманды з абласцей і цэнтральнага апарата КДК. Былі разыграныя ўзнагароды ў 9 відах праграмы, у тым ліку - па міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, перацягванні каната, плаванні, дартсе і шашках.

Акрамя спаборніцтваў, пройдзе і конкурс мастацкай самадзейнасці. Калектывы пакажуць арыгінальныя праграмы.