У Швейцарыі стартуе чэмпіянат Еўропы па фехтаванні

5 июня 2015

Найбольш прадстаўнічым беларускі састаў выглядае ў мужчынскім турніры шаблістаў. Сярод майстроў шаблі заяўлены Аляксандр Буйкевіч, лідар нацыянальнай каманды. Таксама беларусы выступяць з рапірай і шпагай. З шабляй у асабістым жаночым турніры будуць змагацца Дар'я Андрэева, Ганна Іванішчанка, Паліна Каспяровіч. Адзначым, чэмпіянат Еўропы стане адным з этапаў адбору спартсменаў на летнія Алімпійскія гульні ў Рыа. Завершыцца кантынентальны турнір 11 чэрвеня.