У Рупальдынгу жаночым і мужчынскім мас-стартамі завершыцца 5-ы этап Кубка свету па біятлоне

14 января 2018

У нямецкім Рупальдынгу сёння жаночым і мужчынскім мас-стартамі завершыцца 5-ы этап Кубка свету па біятлоне. Пакуль беларусы не змаглі падняцца на п'едэстал у Германіі. Чакаем удалага выступлення ў апошніх гонках. За беларускую каманду выступяць трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, якая ўзяла Малы хрустальны глобус у заліку індывідуальных гонак, і Ірына Крыўко. У 16:30 прамую трансляцыю пачне "Беларусь 5". А ў 14:05 старт мужчынскай гонкі - яна пройдзе без удзелу беларусаў.