У Раўбічах стартаваў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне

22 сентября 2023

Ганна Макарская і Павел Пашкевіч выйгралі залатыя медалі ў спрынтарскіх гонках сярод дзяўчат і юнакоў адпаведна. У Раўбічах стартаваў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне. Дарэчы, практычна ўсім спартсменам не ўдалося справіцца са стральбой.

Маладыя біятланісты такім чынам адкрылі сезон, а для нацкаманды, якая першыя гонкі правядзе заўтра, гэта другі старт пасля этапа Кубка Садружнасці ў Сочы.