Анамальна цёплы лістапад працягваецца

11 ноября 2019
У Мінску і вобласці тэмпература паветра  на некалькі градусаў вышэйшая за кліматычную норму. Слупкі тэрмометраў на гэтым тыдні пакажуць ад 9  да 13 градусаў на поўдні і ад 7 да 11 на поўначы цэнтральнага рэгіёна. У некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагназуецца туман. Але праз тыдзень істотна пахаладае, ноччу магчымыя замаразкі. Тэмпература паветра будзе ў межах ад мінус 1  да плюс 2 градусаў.