У Ратамцы пройдзе фінал Кубка свету па сучасным пяцібор’і

10 июня 2015

З 11 па 14 чэрвеня у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы пройдзе фінал Кубка свету па сучасным пяцібор’і. Дабрацца да месца правядзення спаборніцтваў балельшчыкі змогуць на экспрэсным аўтобусе №970Э. Адпраўляцца ён будзе ад дыспетчарскай станцыі “Кунцаўшчына” ў 12:41 з прыпынкам каля станцыі метро "Каменная Горка". Інтэрвал руху грамадскага транспарту складзе 50 хвілін. Кошт праезду не перавысіць 7 тысяч рублёў у адным напрамку. Апошні рэйс назад у сталіцу будзе ў 19:15 ад прыпыначнага пункта каля Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі “Ратамка”.