У Пружанах завяршыліся фінальныя гульні па хакеі "Залатая шайба"

23 марта 2015

У Пружанах завяршыліся фінальныя гульні па хакеі "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе. Сёлета арганізатары рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнта Беларусі пайшлі на эксперымент: правялі бітву на лёдзе сярод аматарскіх каманд у два дывізіёны. Адрозненне ў тым, што першыя трэніруюцца на спецыялізаваных лядовых арэнах, а другія - на адкрытых пляцоўках. У дывізіёне Б упэўненую перамогу з лікам 7:4 атрымала каманда "Юнацтва". Карэліцкія хакеісты лідзіравалі ва ўсіх сустрэчах і заслужана заваявалі галоўны трафей турніру - пераходны кубак. Серабро - у каманды з Гомельскай вобласці, бронза - у дружыны з Барысаўскага раёна.

На цырымоніі закрыцця турніру таксама былі названы імёны лепшага варатара, абаронцы, форварда і бамбардзіра. Паводле слоў арганізатараў, геаграфія спаборніцтваў у гэтым сезоне пашырылася. Усяго штогод на ўсіх этапах у "Залатой шайбе" прымаюць удзел каля 15 тысяч аматараў хакея.