Дзевяць альпіністаў загінулі пасля сходу лавіны ў Гімалаях

13 октября 2018

У Гімалаях сышла лавіна. Дзевяць альпіністаў - грамадзяне Італіі і Паўднёвай Карэі - не змаглі выратавацца пры пад’ёме на пік Гурджа Хімал на захадзе Непала. Яны разбілі лагер, хацелі дачакацца добрага надвор'я, але іх накрыў снежны шторм. На месцы працуе верталёт.