У апошні дзень Алімпійскіх гульняў беларускія спартсмены выступілі ў двух відах

8 августа 2021

Алімпійскія гульні ў Токіа падыходзяць да завяршэння. Сёння апошні  дзень. Беларускія спартсмены выступілі ў двух відах. 


Мастацкая гімнастыка. Беларусь - пятая ў групавым практыкаванні


У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях  нашы грацыі Ганна Гайдукевіч, Анастасія Малаканава, Анастасія Рыбакова, Арына Цыцыліна і Карына Ярмоленка  падняліся на 5 месца. 

Лідар зборнай Арына Цыцыліна заявіла аб завяршэнні кар'еры. 


Веласпорт. Таццяна Шаракова - шаснаццатая ў омніуме


Адной з апошніх прадстаўніц алімпійскай зборнай Беларусі на старт выйшла Таццяна Шаракова. У омніуме ў веласпорце на трэку беларуска паказала 16 вынік.