Мінскае "Дынама" перамагае "Сочы" з лікам 4:2

7 сентября 2017

Мінскае "Дынама", перайграўшы на выездзе "Сочы" з лікам 4:2, перапыніла серыю з шасці паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ. Саступаючы 0:1 пасля першага перыяду, у другой дваццаціхвілінцы "зубрам" атрымалася выйсці наперад 2:1, яшчэ дзве шайбы "Дынама" закінула ў трэцім перыядзе. Аўтарам адной з іх і асістэнтам іншай стаў канадскі нападаючы Роб Клінхамер, для якога гэты матч быў апошнім у складзе "зубраў". Легіянер працягне кар'еру ў казанскім "Ак Барсе".