У паўфінале чэмпіянату свету па хакеі ЗША згуляюць са Швецыяй, Канада - са Швейцарыяй

18 мая 2018

Учора позна ўвечар швейцарцы нечакана зладзіліся з фінамі 3:2, Швецыя з такім жа лікам была мацнейшая за Латвію. Крыху раней лічбы 3:2 былі зафіксаваныя і ў матчы ЗША - Чэхія, а Канада ў авертайме даціснула Расію 5:4. Паўфіналы пройдуць заўтра.