У нацыянальным аэрапорце сустракалі таэквандыста Армана-Маршала Сілу

18 января 2016

У нацыянальным аэрапорце сустракалі Армана-Маршала Сілу - першага ў гісторыі таэквандыста з Беларусі, які выступіць на Алімпійскіх гульнях.

На ліцэнзійным турніры сярод еўрапейскіх краін у Турцыі Сіла саступіў у фінале прадстаўніку Вялікабрытаніі Махама Чо. Згодна з рэгламентам, абодва спартсмены атрымліваюць ліцэнзіі ў Рыа.