У Маскву сёння ўрачыста вярнуўся Кубак ФІФА

3 июня 2018

У Маскву сёння ўрачыста вярнуўся галоўны трафей чэмпіянату свету па футболе - Кубак ФІФА. Дакранацца да яго маюць права толькі кіраўнікі дзяржаў і каманды-пераможцы. Важыць ён больш за 6 кілаграмаў і зроблены з чыстага золата. Калі пераплавіць і прадаць, то цана перавысіць 150 тысяч еўра. Кубак уяўляе сабою кампазіцыю з дзвюх чалавечых фігур, якія трымаюць на паднятых руках зямны шар. Афіцыйнае падарожжа яго пачалося 9 верасня мінулага года на стадыёне "Лужнікі". З тых часоў кубак пабываў больш як у 50 краінах і зноў вярнуўся ў Расію - гаспадыню сусветнага першынства 2018.

Убачыць легендарны трафей змогуць усе, хто пажадае. З 4 па 7 чэрвеня афіцыйны кубак будзе выстаўлены ў спецыяльным шатры на Пушкінскай набярэжнай у Маскве.