У Мінску пройдзе аматарскі турнір, прысвечаны чэмпіянату свету па хакеі

20 мая 2014

А сёння на чэмпіянаце свету ў Мінску заззяе цэлы россып новых-старых зорак. З ініцыятывы расійскага боку з удзелам 4 каманд пройдзе аматарскі турнір, прысвечаны 78 планетарнаму хакейнаму форуму. Фяцісаў, Каменскі, Макараў і іншыя суперзоркі нядаўняга мінулага ў першым паўфінале згуляюць за Легенд СССР супраць каманды Прэзідэнта Беларусі. У іншым паўфінале пераможца начной хакейнай лігі клуб Сталіца будзе змагацца з камандай Газпрамэкспарт, якая з поспехам гуляе на калядным турніры ў Мінску. Пераможцы гэтых пар сустрэнуцца ў фінале. Матчы адбудуцца на пляцоўцы хакейнага клуба Юнацтва ў парку Горкага, у Лядовым палацы на вуліцы Прытыцкага і на Чыжоўка-Арэне. Уваход на ўсе матчы - вольны!