У Мінску прайшла штогадовая міліцэйская эстафета

22 июня 2014

Спаборніцтвы адбыліся ў парку Уручча. Разабраць ПМ, вызваліць заложніка, а таксама бег з перашкодамі, рукапашныя баі і, вядома ж, стральба. Была прапанаваная і выстава спецтранспарту, атракцыёны для дзяцей, выязны гандаль і палявая кухня.


Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі: Мы плануем удасканальваць і структуру спартыўнай каманды МУС. Мы плануем стварыць сваю аматарскую каманду па хакеі, некалькі трансфармаваць таварыстваДынама і ўдасканаліць гэтае таварыства.


Руслан Васкрасенскі, намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Мінска:


Удзельнічаю на працягу шматлікіх гадоў, для мяне гэта стала ўжо традыцыяй - весці за сабою каманду з 1997 года. Станаўлюся ўсё больш спартыўным і маладзейшым, да таго ж, вяду за сабою сваю каманду, сваіх супрацоўнікаў.


Па выніках усіх этапаў у лідары выйшла каманда Фрунзенскага раёна. У іншай катэгорыі першае месца ўзяў АМАП.